Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: да паўсюднага выкаранення беднасці яшчэ далёка

Нягледзячы на ўсе станоўчыя крокі, поўнае выкараненне беднасці застаецца далёкай мэтай, падкрэсліў Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН.

Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса прыняў удзел у 73-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Ён зазначыў, што за апошнія тры дзесяцігоддзі былі зроблены значныя крокі ў барацьбе з беднасцю, асабліва крайняй. Паводле Сусветнага банка, у большай палове краін свету бедныя складаюць менш за 3% – гэта самы лепшы паказчык у гісторыі. Тым не менш, да “паўсюднага выкаранення беднасці ва ўсіх яе формах” – мэты, якую ААН паставіла перад сабой да 2030 г. – яшчэ вельмі далёка, падкрэсліў прадстаўнік Святога Пасаду.

Арцыбіскуп звярнуў увагу на пашырэнне няроўнасці паміж краінамі і людзьмі ўнутры асобных дзяржаў.

“[Таму адказ на пытанне: чаму працягвае існаваць беднасць і чаму развіццё не заўсёды інклюзіўнае, застаецца фундаментальным для дасягнення значнага прагрэсу ў рэалізацыі мэт, якія мы перад сабой паставілі]”

- падкрэсліў ён.

Дыпламатычны прадстаўнік Святога Пасаду зазначыў, што беднасць і няроўнасць часта зводзяцца да пытанняў з эканамічнай сферы, але гэта толькі частковае бачанне праблемы. Неадпаведны падыход у гэтым пытанні прыводзіць да росту несправядлівасці, большай няроўнасці, выклікае пратэсты і грамадскія беспарадкі. Іерарх падкрэсліў, што ў сучасным узаемазалежным свеце няроўнасць бачная больш, чым у мінулым.

Арцыбіскуп Ауса заклікаў міжнародную супольнасць сканцэнтраваць увагу на праблемах сям’і, моладзі, няпоўнаспраўных і пажылых. Улады павінны падтрымліваць сем’і, бо яны з’яўляюцца фундаментам грамадства; інвеставаць у маладых, каб актыўна ўплывалі на ўласнае і грамадскае жыццё; клапаціцца пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых, бо іх часта ігнаруюць.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 кастрычніка 2018, 13:47
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031