Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Fine - "Jephtha", Oratorio in 3 atti, HWV 70, su testi di Thomas Morell, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Кардынал Паралін і Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Джэін Кардынал Паралін і Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Джэін 

Дзяржсакратар узначаліў Імшу за мір на Карэйскім паўвостраве

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, кардынал Пьетра Паралін узначаліў Эўхарыстыю ў інтэнцыі міру на Карэйскім паўвостраве. У ёй прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Джэін.

Літургія адбылася вечарам 17 кастрычніка 2018 г. у ватыканскай базыліцы св. Пятра. “На Карэйскім паўвостраве, пасля доўгіх гадоў напружанасці і падзелу, нарэшце можа ў поўнай меры загучаць слова “мір”, - падкрэсліў у гаміліі бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца.

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі зазначыў, што па-сапраўднаму гэта слова можа зразумець толькі той, хто ў атмасферы пакут, насілля і нянавісці змагаўся з пачуццём меркаванай адсутнасці Бога.

“[Як людзі добрай волі, мы ўсе ведаем, што мір будуецца штодзённымі рашэннямі, сур’ёзнымі намаганнямі на карысць служэння справядлівасці і салідарнасці, спрыяннем правам і годнасці чалавека, асабліва праз клопат пра самых бедных]”

- нагадаў іерарх.

Для верніка мір – гэта, у першую чаргу, дар Бога і праява Яго прысутнасці. Такі мір з’яўляецца не абстрактнай і далёкай ідэяй, але канкрэтным досвед, якім жывеш у штодзённасці, нават калі вакол пануе неспакой. У той жа час, хрысціянская вера вучыць, што “мір без крыжа не з’яўляецца мірам Езуса”, нагадаў кардынал.

Дзяржсакратар Яго Святасці ўзгадаў словы Паўла VI, кананізаванага ў мінулую нядзелю, які заклікаў “вучыць свет любіць мір, будаваць яго, бараніць яго” і “абуджаць у людзях нашага часу і будучых пакаленнях пачуццё любові да міру, заснаванага на праўдзе, справядлівасці, свабодзе і любові”.

Кардынал Паралін нагадаў, што з Божай ласкай шлях прабачэння з’яўляецца магчымым, выбар на карысць братэрства паміж народамі з’яўляецца канкрэтным фактам, а мір – супольным гарызонтам для разнастайных суб’ектаў, якія складаюць міжнародную супольнасць.

Пасля св. Імшы Прэзідэнт Мун асабіста выказаў глыбокую падзяку ў адрас папы Францішка, які падтрымаў мірныя працэсы на Карэйскім паўвостраве, напоўніў адвагай і надзеяй карэйцаў, што прагнуць міру і нанова адкрываюць сэнс братэрства.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 кастрычніка 2018, 11:32
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930