![Супрацоўнік службы бяспекі на даху касцёла ў Багдадзе. Ілюстрацыйнае фота Супрацоўнік службы бяспекі на даху касцёла ў Багдадзе. Ілюстрацыйнае фота](/content/dam/vaticannews/agenzie/images/afp/2018/02/20/13/iraq-lebanon-diplomacy-1519133280424.jpg/_jcr_content/renditions/cq5dam.thumbnail.cropped.750.422.jpeg)
Святы Пасад і Ірак каардынуюць дапамогу хрысціянам
Іракскія ўлады каардынуюць са Святым Пасадам дзеянні, накіраваныя на стрыманне арганізаванай міграцыі мясцовых хрысціян і стабілізацыю іх сітуацыі.
Па словах прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Ірака Ахмада Махджуба, існуе адпаведнае супрацоўніцтва паміж бакамі. “Хрысціяне з’яўляюцца сапраўднай часткай іракскай народа: мы рады іх прысутнасці і маем намер забяспечыць ім абарону”, - заявіў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.
Пераслед вызнаўцаў Хрыста на тэрыторыі Ірака трывае ўжо каля дваццаці гадоў. Асабліва моцным ён стаў у гады панавання на тэрыторыі Ніневійскай даліны тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава”. Сёння, з 1,5 млн. мясцовых хрысціян тут засталіся толькі каля 300 тыс., трэцяя частка з якіх, гэта бежанцы, што знаходзяцца на тэрыторыі Курдыстана.
07 жніўня 2018, 15:22