Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Пілігрымы на плошчы св. Пятра з плакатамі ў падтрымку пацярпелых у штаце Керала Пілігрымы на плошчы св. Пятра з плакатамі ў падтрымку пацярпелых у штаце Керала 

Святы Айцец выказаў салідарнасць з жыхарамі індыйскай Кералы

Пантыфік выказаў сваю салідарнасць з жыхарамі паўднёвага захаду Індыі, якія практычна з чэрвеня змагаюцца з стыхійным бедствам.

Па меншай меры 324 чалавекі загінулі ў выніку паводкі, якую мясцовыя ўлады называюць самай буйной за апошнія 100 гадоў.

“У апошні час жыхары штата Керала сур’ёзна пацярпелі ад моцных дажджоў, якія выклікалі паводкі і апоўзні і прывялі да смяротных ахвяр і шматлікіх зніклых; былі эвакуіраваны людзі, нанесена шкода сельскагаспадарчым угоддзям і дамам”, - звярнуў увагу Францішак 19 жніўня 2018 г., падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі”.

Папа заклікаў да “салідарнасці і канкрэтнай падтрымкі з боку міжнароднай супольнасці”. Ён заўважыў, што “Касцёл у штаце Керала знаходзіцца на пярэднім краі дапамогі насельніцтву”, і заклікаў сабраных на плошчы св. Пятра да супольнай малітвы за тых, “хто страціў сваё жыццё і за ўсіх людзей, якія пакутуюць ад гэтага вялікага бедства”.

Сезон дажджоў пачаўся ў Індыі ў чэрвені, але колькасць ахвяр рэзка вырасла менавіта ў апошнія 24 гадзіны. Ратавальнікі змагаюцца з наступствамі ліўневых дажджоў, якія пакінулі без прытулку больш за 200 тыс. чалавек. Затопленыя аўтамабільныя і чыгуначныя дарогі. Ад паводкі пацярпелі плантацыі гарбаты і кавы. Школы ва ўсіх 14 раёнах Кералы закрытыя.

Пантыфік заклікаў маліцца за жыхароў Кералы
Навіна ў фармаце аўдыё
19 жніўня 2018, 12:00
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031