Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro ma non troppo
Расклад Падкасты
Нікарагуанскія іерархі і нунцый пасля нападу вайскоўцаў Нікарагуанскія іерархі і нунцый пасля нападу вайскоўцаў  

Папа заклікае Касцёл у Нікарагуа да дыялогу

“Дыялог – адзіны спосаб дасягнення прымірэння ў краіне”, - лічыць арцыбіскуп Манагуа, сталіцы Нікарагуа, дзе працяглыя масавыя пратэсты і сутычкі на днях закранулі і мясцовы Касцёл.

Вялікі рэзананс атрымала вестка пра агрэсіўнае нападзенне вайскоўцаў на арцыбіскупа Манагуа Леапольда Брэнэса, дапаможнага біскупа Жазэ Сільвіа Баэза і Апостальскага нунцыя ў Нікарагуа Вальдэмара Станіслава Зомертага, якое мела месца тыдзень таму ў касцёле св. Себасцьяна ў горадзе Дзір’ямба, на захадзе краіны.

“[Па-чалавечы страх застаецца, аднак малітоўная падтрымка нашых святароў з’яўляецца для нас пастаянная моцай]”

, - прызнаўся арцыбіскуп Брэнэс.

Каментуючы сітуацыю, іерарх падкрэсліў, што папа Францішак заахвочвае працягваць спробы дыялогу і заставацца побач з народам Нікарагуа ў яго пакутах, і ў сваю чаргу запэўнівае ў малітве, каб мясцовае духавенства магло працягваць выкананне сваёй місіі.

З 13 ліпеня 2018 г. у краіне трывае агульная забастоўка, распачатая прадстаўнікамі апазіцыі з патрабаваннем тэрміновай адстаўкі дзеючага прэзідэнта краіны Даніэла Артэгі, афіцыйны мандат якога завяршаецца ў 2021 г.

Масавыя хваляванні ў Нікарагуа пачаліся ў красавіку 2018 г., пасля таго як лідар адной з самых бедных краін Цэнтральнай Амерыкі абвясціў рэформу сацыяльнага забеспячэння, якая прадугледжвае памяншэнне пасобій і павелічэнне ўзносаў работнікаў у Фонд сацыяльнага забеспячэння. Ахвярамі ўзброеных пратэстаў ужо сталі каля 300 чалавек.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 ліпеня 2018, 14:01
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031