Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale (Pesante - Presto)
Расклад Падкасты
Златка Даліч, трэнер зборнай Харватыі Златка Даліч, трэнер зборнай Харватыі 

Трэнер зборнай Харватыі: трэба давяраць міласэрнаму Богу

Харватыя радуецца выхаду сваёй зборнай па футболе ў фінал Кубку свету. “Майстрам” поспеху і перамогі з’яўляецца харвацкі трэнер Златка Даліч, глыбока рэлігійны католік.

Харватыя радуецца выхаду сваёй зборнай па футболе ў фінал Кубка свету. “Майстрам” поспеху і перамогі з’яўляецца харвацкі трэнер Златка Даліч, які працуе з футбалістамі з кастрычніка 2017 г. і стаў адкрыццём чэмпіянату свету.

Даліч з’яўляецца глыбока рэлігійным католікам і моліцца на Ружанцы кожны дзень, у тым ліку і падчас мундзіялю ў Расіі.

У інтэрв’ю харвацкаму радыё былы футбаліст сказаў, што таксама і падчас матчаў, якія гуляе зборная Харватыі, не выпускае з рукі Ружанец. Ён перакананы, што поспех – гэта шмат у чым справа глыбокай веры.

“[Усё, што я дасягнуў у жыцці і кар’еры, – дзякуючы маёй веры. Я ўдзячны за гэта Пану]”

, - сказаў трэнер. Ён дадаў: “Я магу радавацца свайму жыццю, аднак без веры і матывацыі мне было б вельмі цяжка дасягнуць такіх поспехаў. Калі чалавек губляе надзею, павінен даверыць сябе міласэрнаму Богу і сваёй веры”.

Трэнер харватаў падкрэсліў, што “знаходзіць дабро ў жыцці, заўсёды прыносіць задавальненне, шчасце і вынік, а чалавек павінен заўсёды быць сумленны з самім сабой і з іншымі”.

Далічу 51 год, ён жанаты і мае дваіх дзяцей. У маладосці быў гульцом розных харвацкіх футбольных каманд, у тым ліку “Hajduk Split”, “Inter Zapresic” і “Varteks Varazdin”.

У 2000 г. ён завяршыў кар’еру прафесійнага футбаліста і пачаў трэніраваць харвацкія каманды. У кастрычніку 2017 г. быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Харватыі па футболе.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 ліпеня 2018, 15:13
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930