Старонкі гісторыі. 100-годдзе Пінскай дыяцэзіі
Адной з важных падзей у жыцці Касцёла ў Беларусі ў 2025 годзе стала святкаванне стогадовага юбілею Пінскай дыяцэзіі, якое прайшло з удзелам спецыяльнага пасланніка Папы Льва XIV, кардынала Клаўдыё Гуджэроці.
Пінская дыяцэзія была заснавана ў міжваенны час, калі заходняя частка беларускіх земляў апынулася ў складзе Польшчы. Яе першае дзесяцігоддзе стала перыядам росквіту Касцёла на Палессі пасля стагоддзяў абмежаванняў і пераследу.
Гэты этап перарвала Другая сусветная вайна, якая прынесла мясцовай каталіцкай супольнасці незваротныя разбурэнні і страты. Пасля ваенных падзей дыяцэзія працягвала сваю дзейнасць у складанай савецкай рэчаіснасці, а ў 1991 годзе адрадзілася ва ўмовах суверэннай беларускай дзяржавы.
Пра старонкі гісторыі гэтай часткі Касцёла ў Беларусі ў нашым эфіры раскажа спадарыня Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі каталіцкага духавенства і манаскіх супольнасцей у XIX-XX стагоддзях.