Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
НЕШПАРЫ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
2025.03.17 Pagine di storia - Tradizioni della produzione della birra nei monasteri

Старонкі гісторыі. Традыцыі кляштарнага піваварэння

Адной з найстаражытнейшых традыцый, звязаных з кляштарным жыццём, з’яўляецца варэнне піва. Паводле некаторых звестак, каталіцкія манахі ў Еўропе доўгі час мелі манаполію на вытворчасць гэтага напою. 

Да касацый XIX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі дзейнічала больш за 200 каталіцкіх кляштараў, і пры кожным з іх быў як мінімум адзін бровар. Піва варылі францішкане, дамінікане, езуіты, базыліяне і прадстаўнікі іншых ордэнаў.

З піва рабілі супы, яго пілі на сняданак і нават давалі хворым. Гэты каларыйны напой падтрымліваў сілы манахаў і манахінь у перыяд Вялікага посту.

Пра кляштарныя традыцыі варэння і ўжывання піва ў нашым краі ў новым выпуску падкаста "Старонкі гісторыі" расказвае кандыдат гістарычных навук, спадарыня Раіса Зянюк – даследчыца гісторыі каталіцкага духавенства і манаскіх супольнасцяў на тэрыторыі Беларусі ў XIX–XX стагоддзях.

20 сакавіка 2025
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930