Пошук

2026.08.02 Paul Tournier

Поль Турнье. Пачуццё віны. Частка 5

Чаму мы часта пакутуем не ад таго, у чым сапраўды вінаватыя? Як адбываецца, што адчуванне віны суправаджае нас нават падчас адпачынку, а страх не апраўдаць чужыя чаканні ператвараецца ў нябачную турму?

У пятай частцы разважанняў над спадчынай швейцарскага лекара Поля Турнье ксёндз Раман Суша звяртаецца да складанай тэмы пачуцця віны і пошуку сапраўднай свабоды. 

Размова ідзе пра розніцу паміж сапраўднай і фальшывай віной, пра спакусу караць сябе і "купляць" прабачэнне добрымі ўчынкамі, а таксама пра метаною – глыбокую змену мыслення, якая дапамагае зняць маскі, прыняць уласную слабасць і адкрыць для сябе безумоўную Божую міласэрнасць.

02 жніўня 2026