Пошук

2026.08.23 filasofskija_natatki_Terruwe_3

Ганна Тэрувэ. Некамфортнае благаслаўленне. Частка 3

У чарговай праграме цыкла "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша працягвае разважанні пра сувязь чалавека і сусвету, звяртаючыся да падыходу доктара Ганны Тэрувэ.. Чалавек, які гадамі душыць страх, стрымлівае гнеў і прымушае сябе быць моцным, можа знешне жыць бездакорна, але ўнутры заставацца ў пастаянным напружанні. Рана ці позна гэты спосаб жыцця дае збой.

Тэрувэ назвала свой падыход "тэрапіяй умярцвення", маючы на ўвазе не знішчэнне перажыванняў, а вызваленне ад патрэбы іх душыць. Чалавек губляе не сябе, а тое, чым прывык сябе абараняць. Паміраюць стары кантроль, які перашкаджаў даверу, і страх, які перашкаджаў любіць.

Таму выздараўленне не заўсёды адразу прыносіць палягчэнне: чалавек ужо не можа жыць па-старому, але яшчэ не навучыўся па-новаму. Гэты перыяд можна назваць некамфортным благаслаўленнем, калі дыскамфорт сведчыць пра тое, што стары механізм перастае кіраваць жыццём. І часам нам здаецца, што ў крызісе мы нешта страчваем, хоць насамрэч губляем тое, без чаго ўжо даўно трэба было навучыцца жыць.

23 жніўня 2026