Пошук

2026.08.09 Anna Terruwe

Ганна Тэрувэ. Калі не хапіла любові. Частка 1

Разам з аўтарам праграмы “Філасофскія нататкі” ксяндзом Раманам Сушам распачынаем новы цыкл размоў, прысвечаны спадчыне галандскага каталіцкага доктара Ганны Тэрувэ.

Нашай спадарожніцай у гэтым падарожжы стане жанчына, якая дапамагала людзям загаіць глыбокія эмацыйныя раны і знайсці шлях да сапраўднага прыняцця сябе.

Чаму паспяховыя і інтэлектуальна развітыя людзі часта адчуваюць сябе безабароннымі дзецьмі, а замест Любячага Айца чакаюць ад Бога толькі суровага суддзі? Прычына можа хавацца ў эмацыйнай дэпрывацыі – “эмацыйным голадзе”, калі чалавеку ў дзяцінстве не хапіла цеплыні, а яго пачуцці засталіся няспелымі.

Натхняючыся філасофіяй святога Тамаша Аквінскага, Ганна Тэрувэ паказвае, што шлях да вызвалення – гэта не вайна з уласнымі эмоцыямі і не паверхневыя афірмацыі ўпэўненасці ў сабе. Выхад з гэтага стану – у вопыце сапраўднай любові і прыняцця, калі мы вучымся ставіцца да сябе не як да ворага, а як да таго, пра каго трэба клапаціцца.
 

09 жніўня 2026