Пошук

2025.07.26 Paul Tournier

Поль Турнье. Смак жыцця. Частка 4

Чаму нават тады, калі наша жыццё ўладкаванае і бяспечнае, нас усё роўна часам ахоплівае смяротная нуда? Як адбываецца, што дабрабыт і знешні поспех не прыносяць радасці, а любое пачынанне з часам абрастае руцінай і губляе агонь?

У чацвёртай частцы разважанняў над спадчынай швейцарскага лекара і мысляра Поля Турнье ксёндз Раман Суша звяртаецца да тэмы “смаку да жыцця” і закладзенага ў нас інстынкту прыгоды.

Размова ідзе пра тое, чаму наш Творца сам з’яўляецца “вялікім авантурыстам”, як пагоня за грашыма ці азартам становіцца адчайнай спробай уцячы ад шэрай штодзённасці, у чым розніца паміж тым, каб проста “мець поспех” і “пражыць жыццё так, каб яно сапраўды ўдалося”, і як прыклад прарока Іллі вучыць нас адкрываць Бога ў “ціхім і лагодным павеве”.
 

26 ліпеня 2026