Пошук

2026.06.21 Rollo Reece May

Рола Мэй. Школа трывогі. Частка 3

У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша працягвае знаёміць з ідэямі мысліцеля Рола Мэя.

На гэты раз увага засяроджана на трывозе – не як на непрыемным і разбуральным стане, а як на важным сігнале, які дапамагае чалавеку разумець сябе і свой жыццёвы шлях.

У праграме разглядаецца розніца паміж страхам і трывогай, а таксама паміж натуральнай трывогай і неўратычнай трывожнасцю, якая можа паралізаваць і звузіць чалавечае жыццё.

Трывога можа быць “настаўнікам” і знакам свабоды, як пра гэта пісаў Сёрэн К’еркегор. Яна паказвае, дзе чалавек губляе ўнутраны цэнтр, і адначасова заклікае да мужнасці быць сабой нават у няпэўнасці і страху, падкрэслівае ксёндз Раман.

21 чэрвеня 2026