Пошук

Josef-Pieper.jpg

Ёзэф Піпер. Вольны час

У новым выпуску падкаста "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша звяртаецца да думкі нямецкага філосафа ХХ стагоддзя Ёзэфа Піпера і яго разумення вольнага часу. Адштурхоўваючыся ад досведу сучаснага чалавека, які жыве ў рытме пастаяннай занятасці, аўтар ставіць пытанне: ці не ўцякаем мы ад сапраўднага жыцця нават тады, калі здаёмся найбольш актыўнымі і прадуктыўнымі?

Піпер прапануе радыкальна іншы погляд на вольны час. Гэта не проста адпачынак пасля працы і не лянота, але асаблівы стан душы, здольнасць да сузірання і ўнутранай адкрытасці на праўду. У выпуску разглядаецца таксама небяспека духоўнай ляноты, якая часта праяўляецца не ў пасіўнасці, а ў гіперактыўнасці і пастаянным жаданні запоўніць кожную хвіліну, каб не застацца сам-насам з сабой.

Асобная ўвага надаецца сувязі вольнага часу з культам і святкаваннем. Паводле Піпера, сапраўдная свабода чалавека раскрываецца менавіта ў здольнасці святкаваць, быць у супакоі з Богам і ўспрымаць жыццё як дар. Падкаст запрашае слухачоў не толькі да разважання, але і да пераасэнсавання ўласнага рытму жыцця ў святле хрысціянскай традыцыі.

19 красавіка 2026