Віктар Эміль фон Гебзатэль. Праз заснежаны лес
“Праз заснежаны лес” – так называецца новы выпуск рубрыкі, у якой ксёндз Раман Суша звяртаецца да думак Віктара Эміля фон Гебзатэля – нямецкага псіхіятра і філосафа ХХ стагоддзя.
Гебзатэль крытыкаваў тэндэнцыю сучаснай медыцыны бачыць у чалавеку толькі “клінічны выпадак” або “дыягназ”. Ён папярэджваў: калі глядзець на чалавека выключна як на аб’ект даследавання, мы губляем асобу. Таму, як прадстаўнік фенаменалагічнай псіхіятрыі, ён прапаноўваў не толькі лячыць сімптомы, але і зразумець, як чалавек перажывае свет вакол сябе. Важнае месца ў яго разважаннях займае ідэя “хрысціянскага супакою” (gelassenheit) – унутранай спакойнай паставы да жыцця.
Аднойчы Хайдэгера спыталі пра лячэнне ў санаторыі Гебзатэля, і філосаф адказаў: “Ён проста падняўся са мной праз заснежаны лес да сіняга неба. Больш нічога не рабіў. Але па-чалавечы мне дапамог”.
Падрабязней пра гэта – у новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі”.