Арнольд Гелен. Недастатковая істота
У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша разважае пра чалавека і яго месца ў свеце праз прызму нямецкага філосафа ХХ стагоддзя Арнольда Гелена. Гэты мысляр называў чалавека “недастатковай істотай”: слабым у параўнанні з жывёламі, але здольным ствараць культуру і пераўтвараць прыроду пад сябе.
Ксёндз Раман запрашае задумацца, чаму чалавечая слабасць становіцца крыніцай велічы, як інстытуты і культура “разгружаюць” псіхіку чалавека і чаму дзеянне – ключ да самапазнання. Гелен падштурхоўвае нас выйсці з самарэфлексіі і будаваць свет праз свае ўчынкі, знаходзячы апору ў асабістай місіі і талентах, – падкрэслівае святар.
08 сакавіка 2026