Пошук

2026.02.15 Eugène Minkowski

Эжэн Мінкоўскі. Страта рытму

У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша знаёміць з думкамі Эжэна Мінкоўскага – французскага фенаменолага і псіхіятра ХХ стагоддзя, які даследаваў, як парушаецца перажыванне часу пры душэўных хваробах, асабліва пры дэпрэсіі.

Мінкоўскі адрозніваў “храналагічны час”, які адлічваюць гадзіннікі і календары, ад “перажытага часу”, што мы адчуваем унутры. На яго думку, у дэпрэсіі чалавек губляе “жыццёвы штуршок” – унутраны рух наперад, здольнасць чакаць і будаваць будучыню.

Будучыня закрываецца, усё нібы застывае, губляецца жывы кантакт з рэальнасцю. Гэта часта адбываецца тады, калі чалавек доўгі час жыў не сваім рытмам, калі за яго вырашалі іншыя і ён паступова адарваўся ад уласных жаданняў і пачуццяў.

Аднаўленне пачынаецца з простых крокаў: навучыцца слухаць свой унутраны голас, адрозніваць яго ад чужых чаканняў, спытаць сябе “чаго я сапраўды хачу”. Калі аднаўляецца жывы кантакт з рэальнасцю і з самім сабой – вяртаецца ўнутраны час, і чалавек вяртаецца да жыцця.
 

15 лютага 2026