Пошук

2026.01.25 Karl Löwith

Карл Лёвіт. Крызіс падмурку

У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша знаёміць з ідэямі мысляра, які разважаў пра крызіс чалавечага падмурку. Гаворка ідзе пра Карла Лёвіта – нямецкага філосафа ХХ стагоддзя, вучня Гусэрля і Хайдэгера.

Лёвіт паказвае, што ідэя гістарычнага прагрэсу нарадзілася з хрысціянскай эсхаталогіі, то бок з хрысціянскай веры ў напрамак гісторыі, спаўненне Божага валадарства. Калі ж мы адкідваем веру ў Божае валадарства, але пакідаем ідэю прагрэсіўнага руху гісторыі без Бога, то атрымліваем супярэчнасць. Гісторыя больш не мае трансцэндэнтнай мэты, але мы ўсё яшчэ чакаем ад яе сэнсу. Такое пустое чаканне, паводле Лёвіта, і робіць сучаснае гістарычнае мысленне ўнутрана нестабільным. Але крызіс гістарычнага сэнсу ніколі не застаецца толькі тэарэтычнай праблемай – ён заўсёды закранае чалавека знутры, падкрэслівае ксёндз Раман.
 

25 студзеня 2026