Пошук

Філасофскія нататкі Філасофскія нататкі 

Лешэк Калакоўскі. Лек падарожжа

У гэтым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша прапануе спыніцца на постаці Лешка Калакоўскага – польскага філосафа ХХ стагоддзя. Калакоўскі задумваецца над пытаннем: чаму мы робім тое, што робім? Напрыклад, чаму чалавек адпраўляецца ў падарожжа? Што насамрэч вабіць яго ў дарозе?

Паводле філосафа, нас вабіць навізна, і гэта звязана з тым, як мы перажываем час. Нам важна адчуваць, што жыццё не замкнулася, што наперадзе ёсць нешта нязведанае.

Калі чалавек адкрыты на падарожжа ў яго добрым маральным сэнсе, калі ён не баіцца выйсці за межы звыклага, – гэта можа стаць крокам насустрач Духу Святому, які абнаўляе нашыя сэрцы, – адзначае ксёндз Раман.

11 студзеня 2026