Генры Тора. Самотныя сярод людзей
У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша запрашае пазнаёміцца з постаццю Генры Дэвіда Тора – мысляра, які пэўны час пражыў у лесе і вучыў не проста глядзець на свет, але найперш слухаць яго.
Свет у Тора не маўчыць: ён гучыць і адкрываецца таму, хто здольны ўслухацца сэрцам. Такое слуханне змяняе сам спосаб пазнання і вяртае чалавека ў жывую сувязь з рэчаіснасцю.
Асобную ўвагу філосаф надаваў крытыцы грамадства, якое пастаянна шуміць, спяшаецца, назапашвае, але ў якім чалавек часта застаецца самотным нават сярод людзей.
Тора паказвае, што самота нараджаецца не з цішыні, а з адсутнасці сэнсу, з няздольнасці слухаць – ні свет, ні ўласнае сумленне. Галоўны ўрок Тора – урок уважлівасці: слухаць сумленне, пераадольваць страх быць “не як усе”, аднаўляць кантакт з сэрцам і праўдай. Вось шлях, які прапануе гэтая філасофія.