Пошук

2025.09.07 Martin Buber

Марцін Бубер. Дзе ты?

Ксёндз Раман Суша ў штотыднёвай рубрыцы "Філасофскія нататкі" працягвае знаёміць слухачоў з мыслярамі ХХ стагоддзя і сёння звяртаецца да постаці яўрэйскага філосафа Марціна Бубера.

Бубер паказвае, што чалавек часта хаваецца не столькі ад Бога, колькі ад самога сябе, уцякаючы ў механізмы самападману. Гэтая думка закранае кожнага: можна быць у святыні, маліцца і выконваць абрады, але ўнутрана заставацца закрытым, жыць у фальшы.

Аўтар праграмы заклікае задумацца над тым, як Божы голас разбурае нашыя хованкі і адкрывае шлях да сапраўднай свабоды. Адказаць на пытанне Бога «Дзе ты?» азначае зрабіць крок у бок праўды, вярнуцца да сябе і да Пана, падкрэслівае святар.

07 верасня 2025