Імануіл Кант. Адвага мыслення
У гэтым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша раскрывае погляды Імануіла Канта, заснавальніка нямецкай класічнай філасофіі. У цэнтры ўвагі — ідэі Канта пра свабоду, мараль і сацыяльную адказнасць.
Слухачы даведаюцца пра катэгарычны імператыў, які звязвае асабістую адказнасць з агульным дабром грамадства, і пра тое, як Кант разумеў роўнасць і ролю закона ў сацыяльнай гармоніі. Таксама абмяркоўваюцца ягоныя погляды на палітыку, заснаваныя на маральных прынцыпах і разважлівым дыялогу.
Падкаст заклікае задумацца над тым, як ідэі Канта могуць быць карыснымі для сучаснага свету.
19 студзеня 2025