Ян Астроўскі. Вандроўны скульптар-патрэтыст вялікае эпохі
У новым выпуску падкаста “У люстэрку Вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Яна Астроўскага – скульптара, чые бюсты нацыянальных герояў і прадстаўнікоў культурнай эліты ХІХ стагоддзя дазваляюць нам сёння глядзець у люстэрка Вечнасці.
Ад маладосці ў Сянне і навучання ў Кейданах да прац у Вільні і прызнання на міжнародным узроўні – жыццё Астроўскага было поўнае прыгод і творчых пошукаў. Яго бюсты Тадэвуша Рэйнтана, Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлі і іншых асобаў захоўваюць дакладныя рысы сваіх мадэляў і сведчаць пра ўнікальны талент скульптара.
За два дзясяткі гадоў творчасьці Астроўскі зрабіў блізу пяці дзясяткаў выяў слынных гістарычных асобаў і сваіх сучаснікаў - культурных дзеячаў Беларусі і Літвы, што разышліся па ўсім свеце ў выглядзе шматлікіх копій. Але, на жаль, у беларускіх музеях і галерэях сёння пакуль няма твораў майстры.