Пошук

Казімер Вікенці Хршчановіч. Руплівы будаўнік сталіцы

Пакаленні дойлідаў стваралі хараство, каб пакінуць нам сведчанне пра каштоўнасці вечныя. У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра архітэктара, чыя праца ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя надала Мінску імпазантны сталічны выгляд.

Казімер Вікенці Хршчановіч – вучань Караля Падчашынскага, галоўны архітэктар Мінскай губерні, аўтар шматлікіх значных пабудоў Мінска, многія з якіх цудам перажылі выпрабаванні часу і сёння вызначаюць аблічча гістарычнага цэнтру сталіцы.

Гледзячы на плён майстэрства і густу Хршчановіча ў сталіцы Беларусі, мы ўсведамляем ясна, што на зямлі мінае ўсё, а гармонія і прыгажосць застаюцца ў Вечнасці. Было б справядліва назваць імем гэтага дойліда адну з мінскіх вуліц і паставіць кенатаф на месцы могілак на Залатой Горцы, дзе ён знайшоў свой зямны спачын, - лічыць эксперт.
 

01 студзеня 2026