Караль Падчашынскі. Дойлід-практык і тэарэтык
Новы выпуск падкаста “У люстэрку вечнасці” прысвечаны выбітнаму дойліду ХІХ стагоддзя Каралю Падчашынскаму – архітэктару-практыку і найбуйнейшаму тэарэтыку архітэктуры ў нашых краях. Гэта расповед пра чалавека, чыя творчасць сфармавала цэлую эпоху і пакінула глыбокі след у Беларусі, Літве і Польшчы.
Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра жыццёвы шлях Падчашынскага – ад Жырмунаў на Воранаўшчыне і вучобы ў Вільні да Парыжа, Рыма і Вены, пра яго выкладчыцкую дзейнасць у Віленскім універсітэце, пра знакавыя праекты ў Вільні, Жылічах, Слуцку, Свіслачы і іншых гарадах.
Аўтар падкрэслівае, што спадчына гэтага майстра не абмяжоўваецца толькі будынкамі, ім спраектаванымі. Падчашынскі з’яўляецца аўтарам шэрагу падручнікаў, прафесійных дапаможнікаў і кніг, на якіх было ўзгадавана цэлае пакаленне дойлідаў у нашым краі.