Валенцій Ваньковіч. Майстар партрэта і зняможаны летуценнік
У гэтым выпуску падкаста У люстэрку вечнасці мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра творчасць і лёс мастака Валенція Ваньковіча – выдатнага майстра партрэта XIX стагоддзя, чыя творчасць пакінула глыбокі след у беларускай і еўрапейскай культуры.
Юнацтва Ваньковіч правёў у Полацку, дзе пачаў мастакоўскую навуку, а затым – працягнуў яе ў Вільні, у славутым старажытным унівэрсітэце. Працаваў у Мінску, Санкт-Пецярбургу і Парыжы. Быў сябрам Адама Міцкевіча, добра ведаў Аляксандра Пушкіна. Пісаў іх партрэты. Апошняя ягоная карціна Маці Божая Вастрабрамская знаходзіцца сёння ў парыжскім касцёле Сэн-Севярын, парафіянінам якога быў мастак.
Гледзячы на творы Валенція Ваньковіча, мы ўсведамляем што на зямлі мінае ўсё, а мастацтва застанецца ў вечнасці… І імя гэтага вялікага мастака вартае таго, каб мы вывучалі ягоную творчасць, не забываліся пра ягоны лёс і помнілі пра каштоўнасці вечныя, - сцвярджае аўтар.