Пошук

Зыгмунд Юркоўскі. Фатограф - летапісец Віцебска

Гэты выпуск прысвечаны Зыгмунду Юркоўскаму – аднаму з піянераў не толькі беларускай, але і расійскай і літоўскай фатаграфіі.

Юркоўскі быў вынаходнікам імгненнага затвора, а таксама аўтарам ранніх фотаздымкаў Віцебска, якія сталі часткай культурнай спадчыны Беларусі. Яго фотаатэлье было адкрыта у 1867 годзе на вуліцы Замкавай і праіснавала ажно 38 гадоў! Многія з фотаздымкаў Юркоўскага сталі візітоўкамі горада. Краявіды і славутыя мясціны Віцебска ў аб’ектыве фатографа прадстаўляюць горад ў элегічным, невераемнага хараства абліччы. Гарадская ратуша, шамтлікія гмахі касцёлаў, тэатр, Успенскі сабор і Саборная плошча пазнаюцца сярод дзясяткаў іншых фотаздымкаў. Для кожнага аб’екта ён стараўся выбраць найбольш яркі ракурс, таму яго складаныя работы сталі творамі мастацтва.

07 студзеня 2025