Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
In Nomine IX

Антоні Філіповіч-Дубовік. Дойлід памежжа

Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі працягвае распавядаць пра мастацтва і дойлідства Беларусі і пра лёсы іх стваральнікаў у хрысціянскім кантэксце. У гэтым падкасце гутарка ідзе пра Антонія Філіповіча-Дубовіка, віленскага дойліда і інжынера, аўтара праектаў мноства храмаў і некалькіх дзясяткаў прыватных дамоў у Беларусі і Літве.

За сваё жыццё Філіповіч-Дубовік спраектаваў звыш 230 будынкаў, з іх – 76 храмаў, найперш касцёлаў, у Беларусі і Літве. Касцёлы, што будаваліся паводле ягоных праектаў, зазвычай параўнальна невялікіх памераў, стройных прапорцый, у модным тады нэагатычным кшталце. Філіповіч-Дубовік пабудаваў іх дзясяткі, у тым ліку храмы ў Астраўцы, Асавой, Задарожжы, Мёрах, Опсе, Пеліканах, Кабыльніку, Калесніках, Калтынянах, Новай Вілейцы, Нястанішках, Попарцях, Бутрыманцах, Каркажышках, Медніках, Каменцы (каля Тургеляў) ды шмат якіх іншых. Дойлід таксама рэканструяваў касцёлы ў Глыбокім, Варнянах, Свіры, надаўшы ім цяперашні, знаёмы нам, выгляд. Ён жа кіраваў пабудоваю касцёла паводле праекта Аўгуста Кляйна ў роднай Вілейцы. Дасёння большасць збудаваных Філіповічам-Дубовікам касцёлаў не толькі ацалела, але ў іх па-ранейшаму служаць Богу.

16 студзеня 2025
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930