Восем грамадскіх пастулатаў Старога Запавету
Вызваленне ад наканавальніцкага мыслення, пераход да ўспрымання адносінаў з Богам у катэгорыях партнёрства – важная вяха ў духоўна-рэлігійнай эвалюцыі чалавека. У доўгатэрміновай перспектыве яна зрабіла магчымым развіццё крытычнага мыслення. А пераход да ўспрымання адносінаў з Богам у катэгорыях партнёрства адбыўся ўжо ў часы “першага запавету”, у гісторыі старажытнага Ізраіля.
Тэма гэтага выпуску – міжчалавечае вымярэнне запавету з Богам. Аўтар разглядае шэраг грамадскіх пастулатаў Старога Запавету: забарону прыгнёта іншаземцаў і наказ клапаціцца пра бедных, непрыняцце абсалютызму каралеўскай улады, права абвінавачанага на абарону і бесстаронні суд, рэфарматарскую крытыку, крытыку калектыўнай адказнасці, крытыку злоўжыванняў кіроўнай касты, зачаткі культурна-рэлігійнага плюралізму і эмансіпацыю чалавечага сумлення.