Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (@Vatican Media)

Візіт у Францыю: Папа сустрэнецца з ахвярамі злоўжыванняў

Падчас свайго вераснёўскага візіту ў Францыю Леў XIV сустрэнецца з некаторымі ахвярамі злоўжыванняў у Касцёле. Сустрэча будзе мець прыватны характар, а самі ахвяры будуць удзельнічаць у яе падрыхтоўцы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Падчас свайго будучага апостальскага візіту ў Францыю Папа Леў XIV прыватна сустрэнецца з некаторымі ахвярамі злоўжыванняў у Касцёле. Самі ахвяры будуць прымаць удзел у падрыхтоўцы гэтай сустрэчы”, - паведаміла 7 жніўня 2026 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Пантыфік здзейсніць візіт у Францыю з 25 па 28 верасня 2026 года. Падарожжа пад дэвізам “Каб свет меў жыццё (Ян 6, 51)” ахопіць Парыж, Сен-Дэні, Лурд і Мец. У рамках паездкі Святы Айцец таксама наведае штаб-кватэру Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).
 

08 жніўня 2026, 11:46