Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (@Our Lady Queen of Peace in Medjugorje)

Папа да моладзі ў Меджугор’і: Хрыстус – крыніца новага жыцця

Леў XIV прывітаў удзельнікаў 37-га Фестывалю моладзі (Mladifest), які праходзіць у Меджугор’і ў Босніі і Герцагавіне з 1 па 6 жніўня 2026 года, заклікаўшы іх нанова адкрыць прыгажосць асабістай сустрэчы з Панам.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“З нагоды Фестывалю моладзі ў Меджугор’і Папа Леў XIV шчыра вітае ўсіх яго ўдзельнікаў і заклікае іх вярнуцца ad fontem – да крыніцы, гэта значыць да Хрыста, які з’яўляецца крыніцай новага жыцця і сапраўднай радасці. Таму ён заахвочвае нанова адкрыць праз малітву, слуханне Божага слова і сакрамэнты прыгажосць асабістай сустрэчы з Панам, які спаталяе смагу кожнага сэрца і дае сілу заўсёды пачынаць нанова”, - гаворыцца ў пасланні, падпісаным кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам.

“Яго Святасць заклікае моладзь шчыра шукаць праўду, якая робіць чалавека свабодным, не паддаючыся спакусе ілюзій мімалётнага шчасця. Ідучы за Езусам, кожны можа прыняць нават самыя складаныя пытанні і неспакой свайго сэрца як нагоду для распазнання Божай волі і ўзрастання ў веры”, - адзначаецца ў пасланні.

“Святы Айцец таксама заахвочвае моладзь дазволіць Святому Духу весці сябе і даручыць сябе заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, каб станавіліся яркімі сведкамі Евангелля, прамотарамі братэрства і будаўнікамі міру ў грамадстве”, - напісаў кардынал Паралін.
 

02 жніўня 2026, 08:14