Леў XIV: моладзь, даверся Езусу, Які перамог свет
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Пантыфік заахвочвае моладзь, якая сабралася ў чэшскім горадзе Астрава з 11 па 16 жніўня 2026 года, з даверам звяртацца да Езуса, Які перамог свет. Хрыстус няспынна кіруе шляхам сваіх вучняў і напаўняе іх сэрцы надзеяй, радасцю і спакоем. "Леў XIV асабліва заклікае моладзь з гарачынёй прыняць жывую прысутнасць Хрыста і святло Яго слова, каб заставацца сведкамі Яго любові ў сям'і, грамадстве і ў розных сферах жыцця, працы, вучобы", - падкрэсліваецца ў тэлеграме за подпісам Кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна.
Запэўніваючы ў айцоўскай малітоўнай памяці, Пантыфік жадае паспяховага правядзення форуму. На думку Папы, сустрэча павінна стаць спрыяльнай нагодай для ўзнікнення новых і сапраўдных сяброўскіх сувязей у Пану.
