Пошук

Леў XIV на плошчы Свабоды ў Кастэль-Гандольфа Леў XIV на плошчы Свабоды ў Кастэль-Гандольфа  (AFP or licensors)

Леў XIV вяртаецца ў Ватыкан і рыхтуецца да падарожжа

Леў XIV 18 жніўня 2026 года вяртаецца ў Ватыкан пасля адпачынку. Заўтра ён правядзе агульную аўдыенцыю, а ў суботу наведае Сан-Марына і Рыміні.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа завяршае сваё знаходжанне ў Кастэль-Гандольфа, куды прыбыў 12 жніўня 2026 года. Тут, 15 жніўня 2026 года, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, ён узначаліў святую Імшу ў мясцовай парафіі святога Тамаша з Віланова, а пасля памаліўся з вернікамі "Анёл Панскі". У наступны нядзельны дзень ён зноў узначаліў марыйную малітву перад Апостальскім палацам.

Ужо 19 жніўня ў 10.00 Леў XIV сустрэнецца з вернікамі на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. У суботу 22 жніўня ён адправіцца ў Сан-Марына і Рыміні. У Рэспубліцы ён сустрэнецца з уладамі і правядзе еўхарыстычную адарацыю. У Рыміні Святы Айцец прыме ўдзел у "Сустрэчы сяброўства", а таксама сустрэнецца з хворымі, людзьмі з інваліднасцю і беднякамі, якім дапамагае "Caritas". Вечарам ён узначаліць святую Імшу з удзелам тысяч вернікаў на тэрыторыі мясцовага порта.
 

18 жніўня 2026, 11:02