Леў XIV пра Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Звяртаючыся да пілігрымаў, сабраных у Базіліцы Святога Пятра 19 жніўня 2026 года, Леў XIV звярнуў асаблівую ўвагу на трагічныя старонкі гісторыі.
Папа нагадаў пра набліжэнне 23 жніўня, калі адзначаецца Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму. У гэты ж дзень літургія ўзгадвае святара Уладзіслава Фіндыша. Ён стаў першым палякам, беатыфікаваным як мучанік камуністычнага пераследу.
Пантыфік адзначыў, што ў часы Другога Ватыканскага Сабора гэты мучанік духоўна падтрымліваў працу іерархаў. Святар далучаў вернікаў да саборных ініцыятыў праз канкрэтныя ўчынкі міласэрнасці і маральнае абнаўленне. "Няхай яго сведчанне нагадвае, што цывілізацыя любові будуецца праз прабачэнне і перамогу над злом з дапамогай дабра", - звярнуўся Леў XIV да вернікаў.
Папа асобна прывітаў пілігрымаў з Кітая, пажадаўшы ім будучыні на трывалым хрысціянскім фундаменце. "Няхай любоў Хрыста натхняе вашы адносіны ў сям'і, у супольнасці і ў грамадстве", - падкрэсліў ён.
Сярод прысутных на аўдыенцыі таксама былі вернікі з Лівана, Буркіна-Фасо і Кот-д'Івуара. Усім ім Леў XIV выказаў сваю блізкасць і пажадаў абароны ад усялякага зла.
