Пошук

Пажарныя працуюць на месцы смяротнай аварыі паблізу Мезёкерэстэша Пажарныя працуюць на месцы смяротнай аварыі паблізу Мезёкерэстэша 

Леў XIV моліцца пра пацярпелых у аварыі пілігрымаў у Венгрыі

Леў XIV выказаў духоўную блізкасць і сэрдэчныя спачувальнні пасля трагічнай аварыі аўтобуса з пілігрымамі ў Венгрыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа з глыбокім болем прыняў вестку пра трагічнае дарожнае здарэнне ў Венгрыі з удзелам польскіх пілігрымаў, якія вярталіся з Меджугор’е. У выніку катастрофы некаторыя асобы загінулі, а іншыя атрымалі цяжкія траўмы. Тэлеграма была скіравана да арцыбіскупа Пшэмысльскага Адама Шаля і біскупа Жэшоўскага Яна Вантробы за подпісам Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала П’етра Параліна.

Святы Айцец выказаў духоўную блізкасць да ўсіх, каго закранула гэтая драма. Ён узносіць асаблівыя малітвы за вернікаў, якія "вяртаючыся з пілігрымкі веры, завяршылі сваю зямную пілігрымку", давярае памерлых Божай міласэрнасці і моліць за суцяшэнне для сем’яў у жалобе.

Уначы з 15 на 16 жніўня 2026 года каля населенага пункта Мезёкерэстэш на ўсходзе Венгрыі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Польскі аўтобус з вернікамі, якія вярталіся з Меджугор'е, трапіў у цяжкую аварыю. У выніку катастрофы 12 чалавек загінулі, а 7 атрымалі цяжкія траўмы.
 

19 жніўня 2026, 09:30