Пошук

Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Ад Сан-Марына да Рыміні: праграма пастырскага маршрута Папы

Святы Пасад апублікаваў 12 жніўня 2026 года праграму пастырскага візіту Льва XIV у Рэспубліку Сан-Марына і італьянскі горад Рыміні, які адбудзецца 22 жніўня 2026 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падарожжа Святога Айца 22 жніўня 2026 года распачнецца з адлёту з ватыканскага геліпорта каля 8.00 раніцы. Пасля прыбыцця ў Рэспубліку Сан-Марына Леў XIV накіруецца на плошчу Свабоды для афіцыйнай цырымоніі прывітання. Затым у Палаца-Публіка адбудуцца сустрэча з капітанамі-рэгентамі і прыватная размова, а таксама сустрэча ў Зале Вялікай і Генеральнай рады. Пасля яе Леў XIV выйдзе на цэнтральны балкон Палаца, каб прывітаць вернікаў на плошчы і ўдзяліць ім благаслаўленне.

Далей Пантыфік накіруецца ў базіліку Сан-Марына. Там ён правядзе адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і ўшанаванне рэліквій святога Марына разам са святарамі, кансэкраванымі асобамі і прадстаўнікамі касцельнай супольнасці дыяцэзіі. Перад ад’ездам Папа прывітае вернікаў на плошчы.

Днём візіт працягнецца ў Рыміні, дзе Леў XIV наведае выставы пра святога Аўгустына і Леона Хармеля, а таксама прывітае ўдзельнікаў 47-й Сустрэчы сяброўства паміж народамі (Meeting per l’amicizia fra i popoli). Каля 16.00 адбудзецца сустрэча Папы з удзельнікамі мерапрыемства.

Затым у катэдры Рыміні Святы Айцец сустрэнецца з хворымі, людзьмі з інваліднасцю і беднымі, якім дапамагае “Caritas”. Завершыцца візіт Эўхарыстыяй у порце Рыміні, якая пачнецца ў 18.30. У Ватыкан Леў XIV вернецца паля 21.00.
 

12 жніўня 2026, 12:34