Пошук

Леў XIV прыняў на аўдыенцыі амерыканскую спявачку Паці Сміт

Леў XIV прыняў на прыватнай аўдыенцыі амерыканскую спявачку і паэтэсу Паці Сміт. Сустрэча, якая прайшла 31 ліпеня 2026 года, мела асаблівы характар: як і Папа, вядомая артыстка паходзіць з Чыкага.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Гэта была доўгая аўдыенцыя, якая больш нагадвала размову двух людзей, што адкрываюць адзін у адным старых сяброў і дзеляцца ўспамінамі, звязанымі са словамі і музыкай, марамі, бачаннямі і надзеямі мінулага і сучаснасці”, - пракаментаваў сустрэчу ксёндз Антоніа Спадара, падсакратар Дыкастэрыі па справах культуры і адукацыі, які суправаджаў Паці Сміт падчас яе візіту ў Ватыкан.

Паці Сміт, якую называюць “хроснай маці панк-року”, актыўна падтрымлівае культурныя ініцыятывы Святога Пасада. 8 мая 2026 года, у першую гадавіну абрання Льва XIV Папам, яна выканала малітву падчас цырымоніі адкрыцця павільёна Апостальскай Сталіцы на 61-й Міжнароднай мастацкай выставе Венецыянскай біенале.

У 2013 годзе спявачка сустрэлася з Папам Францішкам, а годам пазней брала ўдзел у дабрачынным Калядным канцэрце ў Рыме, арганізаваным Святым Пасадам, падчас якога выканала некалькі твораў.

Праз некалькі дзён пасля смерці Францішка Паці Сміт у інтэрв’ю ватыканскім СМІ сказала: “Мы павінны прыняць словы, якія былі яму асабліва дарагімі, – лю боў, пакора, спачуванне, – прыняць іх, паверыць у іх сваім сэрцам і старацца, як некаторыя нашы вялікія настаўнікі, наследаваць Хрыста, наследаваць Францішка. Бо калі мы іх наследуем, мы становімся значна бліжэйшымі да Бога”.
 

01 жніўня 2026, 09:51