Пошук

Пошукава-ратавальная аперацыя пасля крушэння парома на возеры Карыба ў Зімбабвэ Пошукава-ратавальная аперацыя пасля крушэння парома на возеры Карыба ў Зімбабвэ 

Трагедыя ў Зімбабвэ: Папа спачувае сем'ям загінулых

Леў XIV выказаў глыбокі смутак з прычыны трагічнага крушэння парома на возеры Карыба ў Зімбабвэ, якое забрала жыцці больш чым 90 чалавек.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

18 жніўня 2026 года Святы Пасад апублікаваў тэлеграму за подпісам Дзяржаўнага сакратара, кардынала П’етра Параліна. У дакуменце паведамляецца, што Леў XIV з вялікім смуткам даведаўся пра катастрофу на возеры Карыба ў Зімбабвэ.

Судна перавярнулася ў выніку моцных хваль 17 жніўня 2026 года. Паводле звестак мясцовых улад, колькасць загінулых ужо перавысіла 90 чалавек, бо ратавальнікі працягваюць знаходзіць целы. На момант аварыі на борце магло знаходзіцца каля 150 чалавек, хоць судна было разлічана толькі на 90 пасажыраў. Каля 80 чалавек удалося выратаваць, аднак некалькі пасажыраў да гэтага часу лічацца зніклымі без вестак.

Пантыфік запэўніў у сваёй малітоўнай падтрымцы ўсе службы, якія вядуць пошукава-ратавальную аперацыю. "Яго Святасць таксама ахвяруе малітвы за грамадзянскія ўлады і супрацоўнікаў экстранных службаў у іх бесперапынным рэагаванні на гэтую трагедыю", - адзначаецца ў тэлеграме.

Святы Айцец даручае загінулых міласэрнасці Усемагутнага Бога і кіруе шчырыя спачуванні ўсім, хто аплаквае сваю страту. "Для ўсіх пацярпелых ён выпрошвае Божае благаслаўленне суцяшэння, аздараўлення і сілы", - гаворыцца ў тэксце.
 

18 жніўня 2026, 11:47