Леў XIV: памяць, салідарнасць і шлях міру
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У другой частцы агульнай аўдыенцыі 12 жніўня 2026 года Леў XIV звярнуўся да вернікаў розных моўных груп, закранаючы канкрэтныя гуманітарныя і грамадскія выклікі.
Папа асобна ўзгадаў калумбійцаў, якія сталі ахвярамі нядаўняга землятрусу. Ён выказаў блізкасць сем'ям загінулых і ўсім, хто апынуўся ў цяжкай сітуацыі, запэўніўшы ў малітве за памерлых і тых, хто перажывае наступствы катастрофы. Папа таксама падзякаваў ратавальнікам і ўсім, хто ўдзельнічае ў аказанні дапамогі.
У жнівеньскім календары польскамоўных вернікаў Леў XIV вылучыў дзве даты, звязаныя з памяццю пра вайну і ахвярнасць. Ён узгадаў перамогу ў Варшаўскай бітве 15 жніўня 1920 года, якая, паводле яго слоў, змяніла ход гісторыі Польшчы і Еўропы, а таксама святога Максіміліяна Марыю Кольбэ, які аддаў жыццё за свайго сакамерніка ў нямецкім нацысцкім лагеры “Аўшвіц”. "Няхай успамін гэтых падзей вядзе нашыя крокі на шлях міру, указаны Беззаганнай", - сказаў Пантыфік.
Кітайскамоўным вернікам Леў XIV пажадаў, каб Дзева Марыя штодня асвятляла іх жыццё і захоўвала іх у згодзе.
