Леў XIV правядзе святочныя дні ў Кастэль-Гандольфа
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Увечары 12 жніўня 2026 года Леў XIV накіраваўся ў Кастэль-Гандольфа, дзе застанецца да аўторка, 18 жніўня. Папа правядзе там некалькі святочных дзён – у ватыканскім календары такімі з’яўляюцца 14 і 16 жніўня, а таксама сама ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
15 жніўня ў 10.00 у парафіяльным касцёле святога Тамаша з Віланова ў Кастэль-Гандольфа Леў XIV узначаліць святую Імшу. Год таму ён таксама цэлебраваў там Эўхарыстыю ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Апоўдні Папа памоліцца з вернікамі "Анёл Панскі" перад Апостальскім палацам.
16 жніўня паўднёвая марыйная малітва разам са Святым Айцом таксама адбудзецца ў Кастэль-Гандольфа. Такім чынам, вернікі змогуць памаліцца разам з Львом XIV у гэтым мястэчку ў абодва дні.
Пасля вяртання ў Ватыкан у аўторак, 18 жніўня, Леў XIV сустрэнецца з вернікамі падчас агульнай аўдыенцыі ў сераду, 19 жніўня. У суботу, 22 жніўня, Папа здзейсніць аднадзённы візіт у Сан-Марына і Рыміні.
