Пошук

Святы Айцец сустрэўся ў Рыміні з падапечнымі "Caritas"

Леў XIV сустрэўся ў катэдры Рыміні з хворымі, людзьмі з інваліднасцю і беднымі, якімі займаецца мясцовая “Caritas”.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

22 жніўня 2026 года ў катэдры Рыміні Папа сустрэўся з хворымі, людзьмі з інваліднасцю і беднымі. Ён падзякаваў біскупу і “Caritas” Рыміні за арганізацыю гэтай сустрэчы, а яе ўдзельнікам – за тое, што яны прынялі запрашэнне.

"Гэта катэдра Рыміні, і тут вы ў сябе дома", - сказаў Леў XIV. Ён нагадаў, што Езус, сустракаючы хворых і тых, хто пакутуе, прымаў іх і надаваў цэнтральнае месца, каб аздаравіць і вярнуць ім жыццё ў адпаведнасці з іх годнасцю.

Відэа-моманты сустрэчы Льва XIV з падапечнымі "Caritas" у Рыміні

Святы Айцец заклікаў усіх дазволіць Езусу аздараўляць, прабачаць і перамяняць, а затым разам ісці ў Яго Касцёле. Ён заахвоціў прысутных актыўна ўдзельнічаць у жыцці парафій, аб’яднанняў, месцаў гасціннасці і служэння.

Пантыфік нагадаў, што менавіта там чалавек вучыцца і адкрывае, што Нябесны Айцец вялікі ў любові, а ўсе мы – Яго дзеці і браты і сёстры паміж сабою.

На заканчэнне сустрэчы ўдзельнікі разам Папам памаліліся "Ойча наш".
 

22 жніўня 2026, 17:36