Пошук

Папа прызямліўся на авіяпляцоўцы Тарача ў Рэспубліцы Сан-Марына Папа прызямліўся на авіяпляцоўцы Тарача ў Рэспубліцы Сан-Марына  (@Vatican Media)

Леў XIV пачаў візіт у Сан-Марына

Леў XIV прыбыў у Рэспубліку Сан-Марына, дзе пачаўся яго кароткі пастырскі візіт. Пантыфіка сустрэлі ўрачыстым прадстаўнікі ўлады, дзеці і людзі з інваліднасцю.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

22 жніўня 2026 года Папа вылецеў з верталётнай пляцоўкі Ватыкана каля 8.00. Ужо каля 9.00 ён прызямліўся на авіяпляцоўцы Тарача ў Рэспубліцы Сан-Марына.

Льва XIV сустрэлі святочным звонам званоў. Адразу пасля прыбыцця ён прывітаў дзяцей і людзей з інваліднасцю, якія чакалі яго.

Папа вітаецца з вернікамі на авіяпляцоўцы Тарача ў Рэспубліцы Сан-Марына
Папа вітаецца з вернікамі на авіяпляцоўцы Тарача ў Рэспубліцы Сан-Марына   (@Vatican Media)

Каля 9.45 на мясцовай плошчы Свабоды запланаваны ваенныя ўшанаванні з выкананнем дзяржаўных гімнаў. Пасля гэтага Папа разам з капітанамі-рэгентамі Сан-Марына накіруецца ў Дзяржаўны палац.
 

22 жніўня 2026, 09:21