Пошук

Кастэль-Гандольфа: падчас сустрэчы з вернікамі на малітве "Анёл Панскі" Кастэль-Гандольфа: падчас сустрэчы з вернікамі на малітве "Анёл Панскі"  (@VATICAN MEDIA )

Папа пра Святую Зямлю: свету патрэбна рашэнне аб дзвюх дзяржавах

Леў XIV зноў закрануў тэму міру ў Палесціне і пажадаў братэрства ўдзельнікам Гульняў Міжземнамор'я ў Таранта.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У нядзелю, 16 жніўня 2026 года, Леў XIV звярнуўся да вернікаў з заклікам да міру на Блізкім Усходзе. Ён ў чарговы раз запрасіў спыніць акты насілля супраць цывільнага палесцінскага насельніцтва на Заходнім беразе Ярдану.

Папа папрасіў сусветную супольнасць садзейнічаць рэалізацыі прынцыпу існавання дзвюх дзяржаў "на карысць справядлівага і трывалага міру ".

На гэтым тыдні ў італьянскім Таранта распачнуцца Гульні Міжземнамор'я з удзелам спартсменаў з розных краін Афрыкі, Азіі і Европы. Леў XIV выказаў спадзяванне на тое, што спаборніцтвы паспрыяюць умацаванню сувязей паміж людзьмі. "Жадаю, каб гэта спартыўнае мерапрыемства стала прароцтвам міру і братэрства паміж народамі гэтага рэгіёну і ўсяго свету", - адзначыў ён.

У Кастэль-Гандольфа, дзе праходзіла нядзельная малітва "Анёл Панскі", Святы Айцец сардэчна прывітаў пілігрымаў, якія прыбылі з розных краін. Асобнае благаслаўленне ён скіраваў польскім вернікам, якія ўдзельнічаюць у традыцыйнай пілігрымцы ў санктуарый у Пякарах Слёнскіх у Верхняй Сілезіі.

Напрыканцы сустрэчы Леў XIV пажадаў усім добрай нядзелі.
 

16 жніўня 2026, 12:24