Пошук

Новы Біскуп Карагандзінскі Пётр Пытлаваны Новы Біскуп Карагандзінскі Пётр Пытлаваны 

Леў XIV прызначыў новага біскупа Караганды

Леў XIV прызначыў новым біскупам Караганды ў Казахстане ксяндза Пятра Пытлаванага, які шмат гадоў служыць у гэтай краіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

10 жніўня 2026 года Святы Пасад паведаміў пра прызначэнне новага біскупа Караганды ў Казахстане. Ім стаў ксёндз Пётр Пытлаваны – святар “fidei donum” Пшэмысльскай архідыяцэзіі ў Польшчы.

Новы біскуп нарадзіўся ў польскім Бжозаве. Пасля заканчэння школы ён паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Пшэмыслі, а пазней вывучаў тэалогію ў Люблінскім каталіцкім універсітэце імя Яна Паўла ІІ. Свае навуковыя даследаванні ён працягнуў у Кракаве, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі.

Неўзабаве пасля святарскага пасвячэння ксёндз Пытлаваны як святар “fidei donum” быў накіраваны на місійнае служэнне ў Казахстан. Тут ён быў пробашчам некалькіх парафій, а таксама прэфектам і рэктарам Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Карагандзе.

Акрамя душпастырскага служэння, ён выконваў абавязкі прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Цэнтральнай Азіі. Да прызначэння біскупам быў пробашчам катэдральнай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Астане.
 

10 жніўня 2026, 12:03