Калумбія. Пасля землятрусу Калумбія. Пасля землятрусу 

Папа накіраваў тэрміновую дапамогу пацярпелым у Калумбіі

Леў XIV праз свайго элемазінарыя накіраваў 100 тысяч еўра на дапамогу дыяцэзіям Калумбіі, пацярпелым ад землятрусу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пасля моцнага землятрусу ў Калумбіі, які адбыўся 10 жніўня 2026 года, Папа накіраваў першую фінансавую дапамогу пацярпелым дыяцэзіям. Праз Апостальскую элемазінарыю 100 тысяч еўра перададзены Сакратарыяту сацыяльнага душпастырства – “Caritas” Калумбіі. Структура стала цэнтральным пунктам каардынацыі збору і размеркавання дапамогі.

Сума была ўзгоднена з атрымальнікамі і прызначана для самых неадкладных рэчаў. Леў XIV разглядае яе як першую дапамогу, а наступныя сродкі будуць накіроўвацца па меры выяўлення новых патрэб, пра якія паведамяць у Дыкастэрыю па міласэрным служэнні.

З першых гадзін пасля землятрусу элемазінарый арцыбіскуп Луіс Марын дэ Сан Марцін падтрымлівае пастаянны кантакт з епіскапатам Калумбіі, які інфармуе пра сітуацыю ў пацярпелых раёнах. Сувязь таксама падтрымліваецца з апостальскай нунцыятурай на месцы. Адначасова Дыкастэрыя рыхтуе справаздачу пра найбольш актуальныя патрэбы.
 

12 жніўня 2026, 11:13