Пошук

Леў XIV у пасольстве ЗША Леў XIV у пасольстве ЗША   (ANSA)

Леў XIV наведаў рэзідэнцыю пасла Злучаных Штатаў

Леў XIV наведаў рэзідэнцыю пасла Злучаных Штатаў Амерыкі пры Святым Пасадзе Браяна Бёрча з нагоды 250-годдзя краіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Увечары ў суботу, 4 ліпеня 2026 года, Папа прыняў запрашэнне кіраўніка дыпламатычнай місіі і накіраваўся ў яго рэзідэнцыю. Візіт адбыўся пасля ранішняй паездкі Пантыфіка на востраў Лампедуза.

Пра важную сустрэчу паведаміла Зала Друку Святога Пасада. Дыпламатычнае прадстаўніцтва Злучаных Штатаў таксама апублікавала інфармацыю пра падзею ў сацыяльнай сетцы “Х”.

Паведамляецца, што Леў XIV адзначыў 250-гадовы юбілей Амерыкі разам з сям’ёй дыпламата. На ўрачыстасці прысутнічалі сам пасол Бёрч, яго жонка і блізкія.

Прадстаўнік ЗША выказаў глыбокую ўдзячнасць за гэты візіт у такі знакавы дзень. "Для мяне вялікі гонар святкаваць гэты асаблівы дзень з суайчыннікам-амерыканцам і Біскупам Рыма", - заявіў Браян Бёрч.
 

05 ліпеня 2026, 12:52