Леў XIV прайшоў праз "Браму Еўропы" на Лампедузе Леў XIV прайшоў праз "Браму Еўропы" на Лампедузе  (@Vatican Media)

Леў ХІV распачаў візіт да мігрантаў на Лампедузе

Леў ХІV распачаў пастырскі візіт на востраў Лампедуза – месца прыбыцця тысяч мігрантаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Самалёт з Папам на борце прызямліўся 4 ліпеня 2026 года ў 8.54 у мясцовым аэрапорце. Так распачаўся яго пастырскі візіт на гэты востраў. Пасля прыбыцця Святы Айцец адразу накіраваўся на мясцовыя могілкі. Там ён усклаў кветкі на магілы мігрантаў, якія загінулі падчас пераправы з Афрыкі.

Папа на Лампедузе
Папа на Лампедузе   (@Vatican Media)

Затым Папа спыніўся для кароткай малітвы каля помніка "Брама Еўропы". Наступным пунктам падарожжа стала наведванне пірса "Мола Фаварола". Гэта асаблівае месца, якое 8 ліпеня 2013 года наведаў Папа Францішак падчас сваёй першай паездкі пасля абрання. Мясцовыя ўлады прынялі рашэнне назваць гэты пірс у гонар Папы Францішка. З гэтай нагоды там таксама адкрылі адмысловую памятную шыльду.

Папа на могілках Лампедузы
Папа на могілках Лампедузы   (@Vatican Media)

Каля 10.30 на мясцовым стадыёне распачнецца святая Імша, якую ўзначаліць Святы Айцец. Леў ХІV прамовіць гамілію, якая стане галоўным момантам гэтага падарожжа. Пасля завяршэння Імшы Пантыфік правядзе сустрэчу з хворымі людзьмі і валанцёрамі. Прыблізна ў 12.30 Папа вылеціць з Лампедузы назад у Рым.
 

04 ліпеня 2026, 09:51