Пошук

Леў XIV падчас Імшы ў папскай парафіі Святога Тамаша з Віланова ў Кастэль-Гандольфа Леў XIV падчас Імшы ў папскай парафіі Святога Тамаша з Віланова ў Кастэль-Гандольфа 

Жнівень Льва XIV: набажэнствы ў Кастэль-Гандольфа і Рыміні

Служба папскіх літургічных цэлебрацый апублікавала каляндар набажэнстваў Льва XIV на жнівень 2026 года, які ўключае пастырскі візіт у Рыміні.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

30 ліпеня 2026 года ў Ватыкане быў апублікаваны расклад літургічных цэлебрацый Пантыфіка. Дакумент падпісаў майстар папскіх літургічных цэлебрацый арцыбіскуп Дыега Равэлі. У апошні месяц лета Леў XIV узначаліць некалькі Імшаў у розных гарадах і храмах. Праграма ахоплівае ўрачыстасці, сустрэчы з моладдзю і пастырскую паездку.

6 жніўня 2026 года, у свята Перамянення Пана, Леў XIV узначаліць святую Імшу ў Асізі. Набажэнства адбудзецца ў базіліцы Маці Божай Анёльскай у Парцыюнкуле для ўдзельнікаў сустрэчы "Go! Franciscan Youth Meeting". Пазней, 15 жніўня 2026 года, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця, Папа адправіць Імшу пройдзе ў папскай парафіі Святога Тамаша з Віланова ў Кастэль-Гандольфа.

22 жніўня 2026 года адбудзецца пастырскі візіт Святога Айца ў Рыміні. У рамках гэтай паездкі Леў XIV узначаліць Імшу ў порце Рыміні ў 18.30.

Завяршаецца літургічны каляндар жніўня набажэнствам у Кастэль-Гандольфа 29 жніўня 2026 года. У 18.00 у касцёле Маці Божай Азёрнай адбудуцца Эўхарыстыя і працэсія.
 

30 ліпеня 2026, 12:04