Пошук

"Анёл Панскі" у Кастэль-Гандольфа "Анёл Панскі" у Кастэль-Гандольфа  (@Vatican Media)

Папа заклікаў не забываць пра ахвяр войнаў і маліцца за мір

Падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі і пілігрымамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла ў Кастэль-Гандольфа 19 ліпеня 2026 года, Леў XIV заклікаў не забывацца пра людзей, якія пакутуюць ад узброеных канфліктаў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Святы Айцец выказаў мясцовым жыхарам удзячнасць за гасціннасць. “Праводзячы тут некалькі дзён адпачынку, я аднаўляю сваё прывітанне і ўдзячнасць усім вам, жыхары Кастэль-Гандольфа, і з радасцю вітаю пілігрымаў, якія прыбылі з розных куткоў свету”, - сказаў ён.

Пантыфік звярнуў увагу на драматычную сітуацыю ў розных рэгіёнах свету, дзе працягваюцца ўзброенныя канфлікты. “Мы працягваем з трывогай сачыць за тым, што адбываецца ў розных краінах, спустошаных вайной і насіллем. Не будзем забывацца пра тых, хто пакутуе і гіне ў выніку канфліктаў. Да шчодрых намаганняў дзеля міру далучым таксама і нашу няспынную малітву”, - заклікаў ён.

19 ліпеня 2026, 12:42