Леў XIV – біскупам Азіі: крыніца адзінства – Эўхарыстыя
Аляксандр Панчанка – Vatican News
25 ліпеня 2026 года Леў XIV скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў XII Пленарнай асамблеі Федэрацыі Біскупскіх Канферэнцый Азіі (FABC), якая праходзіць у сталіцы Інданезіі Джакарце на тэму: “Заклік да сінадальнага навяртання і місія быць будаўнікамі мастоў у Азіі”. У сустрэчы прымаюць удзел каля 150 біскупаў з 29 краін азіяцкага кантынента.
Пантыфік нагадаў іерархам, што “Езус з’яўляецца крыніцай не толькі нашага адзінства з Богам, але і еднасці паміж намі”, а “хрысціянская салідарнасць бярэ свой пачатак у таямніцы Хрыста і вырастае з нашай еднасці ў сакрамэнтах, асабліва ў Эўхарыстыі”.
“Таму хацеў бы заахвоціць вас і надалей развіваць у вашых мясцовых Касцёлах эўхарыстычную духоўнасць, гэта значыць духоўнасць касцельнай еднасці, заснаваную на любові, якая вынікае з дару нашага Пана ў Эўхарыстыі. Спадзяюся, што такім чынам сувязі еднасці як унутры мясцовых Касцёлаў, так і паміж імі будуць умацоўвацца і стануць яшчэ больш выразным знакам Божай прысутнасці ў вашых краінах, дапамагаючы вам разам станавіцца будаўнікамі мастоў ва ўсёй Азіі”, - адзначыў Святы Айцец.
